top of page

Перспектыўны план работы школьнага гісторыка-краязнаўчага музея
ДУА “Мотальская сярэдняя школа” Іванаўскага раёна
на 2018/2022-я гады

Арганізацыйная работа:
1. Зацвярджэнне плана работы школьнага музея на нав. год.

2. Афармленне музейнай дакументацыі.

3. Сістэматызацыя тэматыка-экспазіцыйнага матэрыялу, прадстаўленага ў музеі.

4. Фарміраванне актыву і Савета школьнага музея, размеркаванне абавязкаў паміж членамі актыву школьнага музея.

5. Правядзенне пасяджэнняў актыву школьнага музея.

6. Правядзенне пасяджэнняў Савета школьнага музея.

7. Перанос экспазіцый музея ў школу.    

 

Асветніцкая і экскурсійная работа:
1. Фарміраванне групы экскурсаводаў.
2. Арганізацыя работы па падрыхтоўцы экскурсаводаў.
3. Правядзенне аглядавых і тэматычных экскурсій для вучняў школы і гасцей.
4. Распрацоўка тэматычных і аглядавых экскурсій.
5. Правядзенне Дня адчыненых дзвярэй для вучняў школы, бацькоў, жыхароў і гасцей аграгарадка.
6. Правядзенне гутарак, вусных часопісаў, міні-экскурсій з выкарыстаннем музейных экспанатаў і матэрыялаў у класах, у групе падоўжанага дня і калектывах дадатковай адукацыі.
7. Правядзенне класных гадзін на базе музея.
8. Арганізацыя і правядзенне выстаў.    

 

Фондавая работа:
1. Вядзенне інвентарнай кнігі.
2. Працягнуць работу па стварэнні даведачнай картатэкі.
3. Зверка наяўнасці фондавых калекцый музея.
4. Улік новых паступленняў у кнігах уліку асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў музея.
5. Сістэматызацыя калекцыі экспанатаў музея.
6. Камплектаванне фондаў музея ў адпаведнасці з тэмамі, якія вывучаюцца ў курсе гісторыі.    

 

Пошукавая работа:
1. Працягнуць збор звестак пра ветэранаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны (успаміны, дакументы, фатаграфіі).
2. Працягнуць збор матэрыялаў пра гісторыю школы і яе настаўнікаў.
3. Вядзенне ўліку і апрацоўка знойдзеных матэрыялаў.
4. Збор артыкулаў па гісторыі раёна з пэрыядычнага друку.   

 

Экспазіцыйна-выставачная работа:
1. Аформіць экспазіцыі на стэндах.
2. Абнаўленне і стварэнне новых раздзелаў экспазіцый музея.
3. Правядзенне пошукавых аперацый, накіраваных на папаўненне і стварэнне новых экспазіцый у школьным музеі.
4. Падрыхтоўка матэрыялаў для класных урокаў мужнасці.    

 

Удзел у конкурсах і акцыях:
1. Правядзенне акцыі «Віншаванне ветэрану».
2. Правядзенне тыдня «Музей і дзеці».
3. Правядзенне віктарыны «Вызваленне Іванаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Героі Вялікай вайны».
4. Сустрэча з ветэранамі і відавочцамі вайны «Я раскажу вам пра вайну».
5. Правядзенне Урокаў Мужнасці.
6. Правядзенне Урокаў Памяці.
7. Правядзенне музейных урокаў.
8. Удзел у арганізацыі і правядзенні цыклу мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронца Айчыны
9. Афармленне фотавыставы «Нашы землякі – удзельнікі лакальных войнаў»
10. Афармленне экспазіцыі «Беларусь памятае»    

 

Даследчая работа:
1. Аказанне дапамогі матэрыяламі школьнага музея для напісання творчых і даследчых работ вучнямі школы.
2. Аказанне дапамогі матэрыяламі з музея настаўнікам у падрыхтоўцы гутарак, класных гадзін, школьных мерапрыемстваў і г.д.

 

Работа па зборы матэрыялаў:
1. Працягнуць накапленне матэрыялаў:
а) пра гісторыю школы;
б) пра гісторыю нашай вёскі ў гады ВАВ;
в) аб земляках, якія ўдзельнічалі ў ВАВ.
2. Папаўняць фонды экспанатамі і новымі матэрыяламі.
3. Сістэматызацыя матэрыялаў для афармлення работ па краязнаўстве.
4. Сустрэча з ветэранамі і відавочцамі вайны «Я раскажу вам пра вайну».

 

Работа лектарскай групы на базе школьнага гісторыка-краязнаўчага музея (па асобным плане)

 

Стварэнне віртуальнай экскурсіі па музею і размяшчэнне яе на сайце ДУА “Мотальская сярэдняя школа” Іванаўскага раёна

 

Стварэнне інфармацыйных буклетаў пра дзейнасць школьнага гісторыка-краязнаўчага музея

 

Правядзенне тыдня “Музей і дзеці”

 

Аналіз работы школьнага музея за кожны год, вызначэнне задач развіцця музея на наступны год.

bottom of page